Тэматычны дзень "Здаровае харчаванне - залог поспеху"

07.04.2022
У ДУА "Нарацкі дзіцячы сад"прайшоў тэматычны дзень "Здаровае харчаванне - залог поспеху", прымеркаваны да святкавання Сусветнага дня здароўя.

Выхавальнікі гутараць з выхаванцамі аб правілах здаровага харчавання, тлумачаць важнасць праблемы на даступнай рабятам мове, прыцягваючы сабе ў памочнікі, казачных і літаратурных герояў. Чырвонай ніткай праходзіць тэма здароўя праз спецыяльна-арганізаваную дзейнасць, гульню і творчасць. У дашкольнай установе прайшла забава "Карысныя прадукты – сябры дзяцей", дзе рабяты спявалі, танцавалі, расказвалі вершы.