Гісторыя, традыцыі, дасягненні

Гісторыя і традыцыі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Нарацкі дзіцячы яслі-сад" быў пабудаваны і адкрыты 15 мая 1980 года. Тыпавы будынак быў разлічаны на 60 дзіцячых месцаў. Колькасць груп-3, з іх 2 садовыя групы, 1 – ранняга ўзросту.Першым загадчыкам Нарацкага яслі-сада была Шынкевіч Зоя Уладзіміраўна. Спачатку дзіцячы сад знаходзіўся на балансе калгаса "ХХІ з'езд КПСС". Потым заснавальнікам быў Нарачанскі сельскі савет. З 1990 года дашкольная ўстанова была перададзена ў вядзенне аддзела адукацыі Вілейскага райвыканкама. Сардэчнасць, ветлівасць, любоў да дзяцей, высокі прафесіяналізм – гэта тыя адметныя рысы, якія заўсёды прысутнічалі ў дзіцячым садзе. З 1989 года па 2017 год загадчыкам працавала Кучко Ларыса Уладзіміраўна. За час існавання дзіцячым садам кіравалі вопытныя выдатныя педагогі.

ДЗІЦЯЧЫ САД СЁННЯ

Установа працуе ў рэжыме 5-дзённага працоўнага тыдня з 8.30. да 18.00. У садзе функцыянуюць 2 групы. Узначальвае ўстанову дашкольнай адукацыі загадчык Буйноўская Таццяна Іосіфаўна.

Сёння Нарацкі дзіцячы сад - гэта  сучасная ўстанова дашкольнай адукацыі, у якой створаны ўсе неабходныя ўмовы для камфортнага і бяспечнага знаходжання выхаванцаў. Кожную раніцу ў групах з цеплынёй і любоўю сустракаюць дзяцей клапатлівыя выхавальнікі з іх надзейнымі памочнікамі. Штодня дзетак чакаюць цікавыя заняткі, прагулкі, экскурсіі, святы і многае іншае. Тут маленькі чалавечак акунецца ў свет казак, прыгод, вясёлых гульняў, навучыцца берагчы здароўе і ўмацуе яго на фізкультурных занятках, ранішняй гімнастыцы, спартыўнай пляцоўцы…

 Традыцыяй нашай установы стала цеснае ўзаемадзеянне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: дзяцей, педагогаў, бацькоў. Мы стараемся зрабіць цікавым і насычаным жыццё, як саміх дзяцей, так і іх бацькоў. Традыцыйна ўсе мерапрыемствы ў дзіцячым садзе праводзяцца ў цесным кантакце з бацькамі. Узаемадзеянне з імі ажыццяўляецца на аснове правядзення сумесных мерапрыемстваў. Як мы любім сумесныя святы і забавы, спартыўныя вольны гадзіны "Мама, тата, я - спартыўная сям'я", "Мой тата самы моцны" і інш. Добрай традыцыяй стала правядзенне ў дзіцячым садзе творчых акцый "Восеньскі кірмаш", "Добры дзень, Новы год " і інш., мэта якіх – прыцягванне бацькоў у жыццё дзяцей дашкольнай установы, у педагагічны працэс, навучыць ўзаемадзейнічаць з дзіцем.

 

свернуть