Мастацкая творчасць дзяцей

08.04.2024
 

Дайце дзіцяці кавалачак пластыліну, і ён створыць абсалютна новы, дзіўны, непаўторны свет. Ён будзе стваральнікам і чараўніком, бо гэта дзіўны, займальны працэс. Выхаванцы рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання №1 штотыдзень бяруць у рукі пластылін і кожны раз атрымліваецца дзіўны пластылінавы свет з творчых работ дзяўчынак і хлопчыкаў. Лепка - адно з самых цікавых відаў дзіцячай мастацкай творчасці. У працы з пластылінам ўключаюцца ўяўленне і творчае мысленне, развіваецца дробная маторыка, інтэлект, уседлівасць, каардынацыя вачэй і рук, дае магчымасць дзіцяці адчуць сябе майстрам і творцам. Ляпіце разам з дзецьмі, ляпіце часцей, ляпіце з радасцю.