Цуды на градцы
22.03.2024З надыходам вясны прыйшла пара пасадзіць насенне ў гаршкі для расады. Выхаванцы ДУА" Нарацкі дзіцячы сад " рознаўзроставай групы №2 для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення не засталіся ўбаку і заняліся такой цікавай справай! Спачатку падрыхтавалі зямлю і замацавалі назвы раслін, якія сабраліся сеяць. Разгледзелі насенне і даведаліся, што яны бываюць розныя па колеры, форме, добра растуць, калі для іх створаны ўмовы: вада, святло, цяпло. Рабяты рабілі паглыбленні з дапамогай стэкаў, саджалі насенне цыбулі, кропу, пятрушкі, палівалі іх. Працавалі захоплена і акуратна. Цяпер мы будзем назіраць за ростам саджанцаў і даглядаць за імі.