Гадзіна Зямлі

29.03.2024

Гадзіна Зямлі-гэта акцыя, падчас якой людзей заклікаюць выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. Сёлета акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо 16-ы раз. 30 сакавіка на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30 Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб эканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя-гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэта мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказных адносін да прыроды. Паколькі гэта абсалютна добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрычныя прыборы яны выключаць. Выключыць святло на гадзіну - вельмі проста, але нават за такім сімвалічным дзеяннем ёсць магчымасць дапамагчы планеце, змяніўшы свае штодзённыя звычкі.