8 Сакавіка

06.03.2024

Ранішнік, прысвечаны 8 сакавіка, прайшоў эмацыйна, ярка і маляўніча. На свяце прысутнічала шмат гасцей: бабулі, мамы, супрацоўнікі дзіцячага сада. З вялікім стараннем дзеці выступалі для сваіх мам і бабуль. Выхаванцы распавядалі святочныя вершы, спявалі прыгожыя песенькі, танцавалі. Сваімі выступленнямі рабяты падарылі мамам і бабулям шмат добрых слоў, пяшчоты і ўвагі. Паглядзеўшы выступленні сваіх дзяцей, многія мамы былі расчуленыя да слёз. Не абышлося і без падарункаў! Нашы дзеці парадавалі сваіх любімых матуль падарункамі, зробленымі сваімі рукамі. Свята прайшло ў цёплай, душэўнай атмасферы.

Да віншаванняў дзяцей далучаецца калектыў нашай дашкольнай установы і віншуе ўсіх жанчын з гэтым выдатным святам! Будзьце заўсёды здаровыя, маладыя душой, жыццярадасныя і паспяховыя ва ўсім. Жадаем святочнага настрою, ласкавага сакавіцкага сонейка і выканання самых запаветных жаданняў!