Дадзены старт Усебеларускаму патрыятычнаму праекту "Памяць пакаленняў у імя будучыні".

27.02.2024

 

27 лютага дадзены старт Рэспубліканскаму Усебеларускаму патрыятычнаму праекту "Памяць пакаленняў у імя будучыні", які праводзіцца ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі і святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне з мэтай захавання гістарычнай памяці аб гераізме і подзвігах беларускага народа ў гады вайны. У рамках Усебеларускага патрыятычнага праекта ў 2024 годзе запланавана правядзенне: рэспубліканскай акцыі "Гісторыя перамогі ў асобах", рэспубліканскага конкурсу "Наша Перамога. Мая гісторыя", Усебеларускай дыктоўкі "Я распавяду пра перамогу".

У нашай установе адукацыі была праведзена ўрачыстая лінейка, прысвечаная старту Усебеларускага патрыятычнага праекта "Памяць пакаленняў у імя будучыні".