“РОДНАЯ МОВА – ЦУДОЎНАЯ МОВА”

21.02.2024
“Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю.” Якуб Колас

У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі аднамова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

 21 лютага 2024 прайшоў святочны дзень прысвечаны роднай мове. Дзеці группы №1 №2 разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі  размаўлялі пра свята, пазнаёміліся з вершам Якуба Коласа “На рэчцы зімою…”. Дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні: “Назаві сваё імя па-беларуску”, “Беларуская мова якая?”, “Ветлівыя словы”. Так сама разглядалі карціны з беларусскім нацыянальным адзеннем, адгадвалі загадкі пра жывёл і птушак беларускіх лясоў, размалёўвалі беларускія размалёўкі.

  Дзень роднай беларускай мовы ў дзіцячым садзе выдаўся цікавым і пазнавальным. Разнастайнасць форм работы дапамагае дашкольнікам усвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі, адчуць непаўторны каларыт нашай культуры, меладычнасць гучання роднай беларускай мовы.