Свята Дзень абаронцы Айчыны

23.02.2024

 Свята 23 лютага - свята ўсіх, хто стаяў на абароне нашай краіны, хто ахоўвае нас цяпер, гэта свята хлапчукоў, якія ў будучыні гатовыя будуць пастаяць за гонар Радзімы, гэта магчымасць лішні раз нагадаць нашым дзецям пра тое, што такое смеласць, адвага, высакароднасць і мужнасць. У нашым дзіцячым садзе прайшло музычна-спартыўнае свята, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны. На свяце выхаванцы спявалі песні, чыталі вершы пра абаронцаў Радзімы, а таксама разам з татамі з запалам удзельнічалі ў спартыўных конкурсах і эстафетах, праяўлялі кемлівасць, хуткасць, спрыт.Цікава падабраныя конкурсы не пакінулі абыякавымі дзетак і іх бацькоў. У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікам былі ўручаныя медалі, граматы і падарункі.