Назіранні на прагулцы

13.02.2024

Падчас прагулкі дзеці атрымліваюць зарад бадзёрасці,  добрага настрою, да таго ж сумесная дзейнасць развівае сацыяльныя навыкі і выхоўвае дружалюбнасць. На прагулцы дзеці рознаўзроставай групы  інтэграванага навучання і выхавання №2 любаваліся заснежанай прыродай, пабывалі ў гасцях у елкі і сасны, гулялі з шышкамі, якія падарыла ім вавёрачка, кармілі птушак. Рабяты змаглі вызначыць сілу ветру і ўбачыць паветра, правёўшы невялікае эксперыментаванне. Ад прагулкі дзеці атрымалі яркія эмоцыі і велізарнае задавальненне.