Чытаем любімыя творы

01.02.2024

 Казка мае вялікую ролю ў эстэтычным развіцці дзяцей дашкольнага ўзросту, таму далучэнне выхаванцаў да даступных ім твораў мастацкай літаратуры і фальклору з'яўляецца адной з галоўных задач установы дашкольнай адукацыі. Дарослы імкнецца развіваць у дзяцей уменне слухаць ўважліва казку, ці аповяд і адказваць на пытанні па іх змесце. Важна сфарміраваць у дзяцей уменне выконваць гульнявыя дзеянні ў адпаведнасці са зместам знаёмых твораў. Выхаванцы рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання № 1 з вялікім задавальненнем знаёмяцца з такімі рускімі народнымі казкамі як "Рэпка", "Казляткі і воўк", "Церамок", "Ліса і заяц" і інш. Выхавальнік дашкольнай адукацыі Петрашэвіч Ганна Мікалаеўна.