Дыдактычныя гульні па патрыятычнаму выхаванню сваімі рукамі

25.01.2024

 У нашым дзіцячым садзе прайшла выстава "Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей праз выкарыстанне дыдактычных гульняў". У дадзенай выставе прынялі ўдзел усе выхавальнікі ўстановы дашкольнай адукацыі. Тэматыка гульняў была разнастайнай: любоў да сям'і, далучэнне да народнай культуры, любоў да роднага краю, гісторыя маёй краіны. Педагогі змаглі паказаць сваю творчасць і індывідуальнасць, уменне працаваць разам, жаданне зрабіць непаўторнае. Педагогі падзяліліся сваім вопытам работы па вырабе і выкарыстанні дыдактычных дапаможнікаў у працы з дзецьмі для выхавання патрыёта і грамадзяніна сваёй краіны.

Распрацаваныя дыдактычныя гульні дапамогуць арганізоўваць і цікава праводзіць сумесную дзейнасць педагога з дзецьмі па патрыятычным выхаванні!