Праца ў вугалку прыроды

05.01.2024

Праца ў кутку прыроды мае вялікае значэнне для разумовага і сэнсарнага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту. Выконваючы працоўныя даручэнні па догляду за пакаёвымі раслінамі, малыя авалодваюць простымі практычнымі навыкамі абыходжання з сельскагаспадарчым інвентаром, засвойваюць прыёмы догляду за раслінамі, атрымліваюць шмат звестак пра рост і развіццё раслін. Праца ў прыродзе спрыяе развіццю назіральнасці, дапытлівасці выхаванцаў, выхоўвае ў іх цікавасць да працы і павагу да людзей, якія ім займаюцца.

У нашым дзіцячым садзе выхаванцы з радасцю працуюць у кутку прыроды: праціраюць пыл, рыхляць зямлю, паліваюць пакаёвыя расліны, апырскваюць іх.

Таксама заўсёды варта памятаць, што прыклад дарослых з'яўляецца галоўнай умовай выхавання ў дзяцей цікавасці і беражлівых адносін да прыроды.