Занятак "Навучым герояў казак бяспецы"

12.01.2024

Адкрытыя прагляды заняткаў - адна з эфектыўных форм арганізацыі метадычнай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі. На адкрытым занятку педагог дэманструе калегам свой пазітыўны або інавацыйны вопыт па рэалізацыі метадычнай ідэі і прымяненню канкрэтнага прыёму або метаду навучання.

12 студзеня 2024 года ў нашай дашкольнай установе прайшоў адкрыты прагляд занятка па адукацыйнай вобласці: Мастацкая літаратура.

 Свой вопыт работы прадставіла Гулевіч Анжаліка Леанідаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі.