Адкрыты прагляд занятка "Прыродныя сімвалы Беларусі"

17.01.2024

16.01.2024 прайшоў адкрыты прагляд занятка ў рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання №2 па тэме "Прыродныя сімвалы Беларусі " (выхавальнік дашкольнай адукацыі Гулевіч Анжаліка Леанідаўна). Педагог дзялілася вопытам у правядзенні заняткаў па фарміраванні ў выхаванцаў асноў грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Занятак быў падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцяў дзяцей. Формы і прыёмы работы з дзецьмі на занятку былі самымі разнастайнымі: рашэнне праблемных сітуацый, гульнявыя практыкаванні (індывідуальныя і падгрупавыя), дыдактычныя гульні, сюрпрызныя моманты. 

Занятак быў прадуктыўным і пазнавальным як для дзяцей, так і для педагогаў. Высокі ўзровень падрыхтаванасці выхавальніка да адкрытага прагляду спрыяў павышэнню кваліфікацыі педагогаў, ўдасканаленні іх прафесійных уменняў і навыкаў.