"Правы ведай, абавязкі не забывай"

20.11.2023

 Штогод 20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці. У гэты дзень у 1959 годзе Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прыняла дэкларацыю правоў дзіцяці, а ў 1989 годзе-Канвенцыю аб правах дзіцяці. Генеральная Асамблея ААН рэкамендавала ўсім краінам увесці ў практыку святкаванне гэтай даты як Дня сусветнага братэрства, прысвечанага дзейнасці па забеспячэнні дабрабыту дзяцей. Свята таксама накіравана на ўмацаванне працы, якая праводзіцца ААН у інтарэсах дзяцей усяго свету. Наша краіна ратыфікавала Канвенцыю яшчэ ў 1990 годзе, а ў адпаведнасці з ёй 19 лістапада 1993 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці», які грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і змяшчае асноўныя палажэнні Канвенцыі аб правах дзіцяці. Закон вызначае прававы статус дзіцяці як самастойнага суб'екта, прынцыпы дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да дзіцяці, яго правы і абавязкі, а таксама абавязкі фізічных і юрыдычных асоб па абароне дзяцінства; накіраваны на забеспячэнне яго фізічнага, маральнага і духоўнага здароўя, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці на аснове агульначалавечых каштоўнасцяў сусветнай цывілізацыі. Асаблівы клопат і сацыяльная абарона гарантуюцца дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама дзецям, часова альбо пастаянна пазбаўленым свайго сямейнага акружэння, або якія апынуліся ў іншых неспрыяльных умовах і надзвычайных сітуацыях. На дзіцячым прававым сайце (https://mir.pravo.by) размешчана адаптаваная для дзяцей Канвенцыя аб правах дзіцяці на беларускай мове.

У рамках гэтага дня былі арганізаваны наступныя мерапрыемствы: гульні «Сям'я». Педагогі знаёмілі дзяцей з правам на любоў і клопат бацькоў, што кожнае дзіця мае права на сям'ю.

Падчас гутарак пра дабрыню і зло, тлумачылі дзецям аб праве на абарону ад усіх формаў жорсткага абыходжання.   

Лялечны тэатр па казцы "Зайкава хатка " замацаваў правы на жыллё і недатыкальнасць жылля.