Хвала рукам і Хлебу!

16.11.2023
На нивах и пашнях красивые люди, Они от земли набрались красоты, У них богатырские крепкие руки, Сердца их полны доброты...

У пазнавальных гутарках "Адкуль цякуць малочныя рэкі", "Хвала рукам, што пахнуць хлебам", выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі "Нарацкі дзіцячы сад " даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята. У гэты дзень гаварылі не толькі пра працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, але і пра ўсіх тых, хто ад відна да відна, без выхадных дзён і адпачынкаў працуе на зямлі, вырошчвае хлеб і гародніну, пастаўляе на нашы сталы малако, мяса і іншыя харчовыя прадукты.

Сёння выхаванцы адправіліся ва ўпраўленне ААТ "Нарачанскія зоры", каб павіншаваць сваіх спонсараў са святам работнікаў сельскай гаспадаркі.

Дырэктар Кучко Генадзь Мечыслававіч ветліва сустрэў дзяцей і запрасіў да сябе ў кабінет. Дзеці падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі для дырэктара і работнікаў. Яны чыталі вершы, у якіх выказвалі падзяку тым людзям, якія працуюць у сельскай гаспадарцы. Усе атрымалі станоўчыя эмоцыі ад гэтай сустрэчы.

Мерапрыемствы, якія праводзяцца, дазволяць выхоўваць у дзецях пачуццё патрыятызму, гонару за сваю краіну і за сваю Радзіму - Беларусь! І ў дарослым жыцці працаваць на карысць росквіту сваёй Радзімы, паважаць працу іншых людзей.