Працоўнае выхаванне на ўчастку дзіцячага сада

31.10.2023

Велізарная колькасць апалага лісця прыбралі сёння выхавальнікі і выхаванцы нашай установы. Дзеці з натхненнем і энтузіязмам дапамагалі дарослым наводзіць парадак на гульнявых участках. З вялікім задавальненнем дапамагалі сабраць лісце ў кучы граблямі і прыбіраць смецце, бо дзякуючы гэтаму рабяты маглі адчуць сябе моцнымі і самастойнымі, як дарослыя. У працэсе працоўнай дзейнасці дзеці вучыліся даводзіць пачатае да канца, у іх фармавалася ўяўленне аб значнасці працы для сябе і навакольных, былі вельмі задаволеныя вынікамі зробленай працы.