Псіхічнае здароўе выхаванцаў

10.10.2023

 Сёння 10.10.2023 у ДУА "Нарацкі дзіцячы сад" прайшлі тэматычныя заняткі "Наш настрой", прысвечаныя сусветнаму дню псіхічнага здароўя. Мэта дадзенага мерапрыемства захаванне і ўмацаванне псіхалагічнага здароўя выхаванцаў дзіцячага сада. З дзецьмі праведзены гутаркі "Які настрой жыве ў дзіцячым садку?", гульнявая акцыя "Разам весела гуляць". Дзеці даведаліся, што падняць настрой можна з дапамогай кампліментаў, сяброўскіх абдымкаў, танцавальнай і мастацкай тэрапіі. У групах размешчана інфармацыя для бацькоў аб тым, "Як зрабіць дзяцей шчаслівымі?".