Давайце жыць дружна

04.08.2023

 Тэма нашага тыдня: "Давайце жыць дружна." Выхавальнікі з рабятамі гаварылі пра этыкет, у гульнявых практыкаваннях развівалі ўменні выкарыстоўваць ветлівыя словы і ветлівыя звароты мовы. Для сяброў-цацак зляпілі "цукеркі". Сёння мы абмеркавалі, што такое сяброўства. Дарылі сваім сябрам у групе добрыя і ласкавыя словы. Выканалі малюнкі з далонек "Партрэт дружбы".