Незвычайныя фарбы лета!

07.07.2023

Лета-выдатная пара! Улетку квітнеюць кветкі, паспяваюць садавіна і ягады. Выхаванцы правялі вопыт "Незвычайныя фарбы лета " - даследавалі лісце яблыні,вішні,пялёсткі кветак і ягады вішні,на прадмет магчымасці малявання імі. У выніку вопыту зрабілі выснову - малююць не толькі фарбы. Маляваць можна лісцікамі,садавінай і ягадамі. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў дзейнасці, адгадвалі загадкі, разглядалі малюнкі,  даследавалі і эксперыментавалі.