Бяспечнае лета

14.07.2023

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі з 10.07 па 14.07 праходзіць Тыдзень "Бяспечнае лета". Абмяркоўвалі з рабятамі, чаму нельга гуляць з агнём, што рабіць, калі ўзнік пажар, чыталі казкі па тэме тыдня, гулялі ў рухомую гульню "Агонь і вада". Высвятлялі, што можа стаць прычынай ляснога пажару і выканалі калектыўную працу "Пажар у лесе". Гэтак жа размаўлялі пра дарожную бяспеку, гутарылі на тэму "Наша вуліца " і разглядалі макет скрыжавання, абыгрывалі на вуліцы правілы дарожнага руху, ляпілі святлафор.