Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

16.03.2023

 15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца важнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вельмі важна, каб кожны грамадзянін краіны, пачынаючы з самага юнага ўзросту, разумеў значнасць і важнасць гэтага свята. Менавіта з гэтай мэтай выхаванцы старэйшай і сярэдніх груп прынялі ўдзел у тэматычным занятку «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь». Занятак пачаўся з выканання дзецьмі гімна Рэспублікі Беларусь. Дзеці здзейснілі падарожжа ў Каралеўства ведаў і пазнаёміліся з такімі паняццямі як: закон, права, кодэкс, грамадзянін, Канстытуцыя і інш.; замацавалі веды аб сімволіцы нашай дзяржавы, аб беларускіх нацыянальных касцюмах, аб правах дзіцяці, якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.