Хатынь - наш боль

23.03.2023

22сакавіка 2023 года з выхаванцамі праведзена гутарка на тэму "Хатынь - наш боль" прысвечаная 80 - й гадавіне трагедыі ў Хатыні. У ходзе гутаркі ўспомнілі трагічныя падзеі ў Хатыні, якія сведчаць пра факты генацыду ў адносінах да беларускага народа. Таксама дзеці даведаліся пра тое, што сёння на тэрыторыі комплексу адбудзецца адкрыццё музея і царквы - гэта даручэнне нашага прэзідэнта. А яшчэ пройдуць мітынг і аўтапрабег, будзе зачытана пасланне ад беларусаў да міжнароднай грамадскасці.