Малюем у тэхніцы "пластылінаграфія на тэму "Свет вакол нас"!

24.05.2022

Своеасаблівае маляванне пластылінам на шчыльнай паперы вельмі падабаецца дзецям рознаўзроставай групы. У занятках з пластылінам ёсць велізарная карысць-яны выдатна развіваюць дробную маторыку, уяўленне і ўседлівасць, малюнкі атрымліваюцца яркімі і выразнымі. З дапамогай гэтага матэрыялу рабяты ў сваіх малюнках спрабавалі перадаць прыгажосць навакольнай прыроды. Яны самастойна прыдумлялі сюжэт, падбіралі для сваёй працы пластылін адпаведнага колеру, стараліся давесці пачатае да канца, ацэньвалі вынікі працы сваіх сяброў. Для дзяцей такі занятак быў не толькі цікавым, але і карысным.