Свята 8 Сакавіка

07.03.2023

На вуліцы яшчэ ляжыць снег, а на календары ўжо вясна! А гэта значыць, што ў пачатку сакавіка мы адзначаем самае вясновае, самае пяшчотнае і самае прыгожае свята. Гэты дзень сагрэты прамянямі сонца, жаночымі ўсмешкамі і ўпрыгожаны россыпам кветак. 8 Сакавіка-свята, якое дзеці любяць і чакаюць, каб павіншаваць сваіх любімых мам, бабуль, сясцёр. Асаблівых віншаванняў заслугоўваюць нашы любімыя матулі, бо для кожнага чалавека мама – самы блізкі і родны чалавек на зямлі. Бо мы абавязаны ёй сваім з'яўленнем, бо яна, недасыпаючы начамі, спявала нам калыханку і менавіта яна заўсёды зразумее, даруе, дапаможа ва ўсіх пачынаннях, і падставіць цёплае плячо ў цяжкую хвіліну. Няма нічога лепш на гэтым свеце, чым ласкавае дотык матчыных рук!

Ранішнік, прысвечаны 8 сакавіка, прайшоў эмацыйна, ярка і маляўніча. На свяце прысутнічала шмат гасцей: бабулі, мамы, супрацоўнікі дзіцячага садка. З вялікім стараннем дзеці выступалі для сваіх мам і бабуль. Выхаванцы распавядалі святочныя вершы, спявалі прыгожыя песенькі, танцавалі, паказвалі цікавыя сцэнкі. Сваімі выступленнямі хлопцы падарылі мамам і бабулям шмат добрых слоў, пяшчоты і ўвагі. Паглядзеўшы выступленні сваіх дзяцей, многія мамы былі расчуленыя да слёз. Не абышлося і без падарункаў! Нашы рабяты парадавалі сваіх любімых матуль падарункамі, зробленымі сваімі рукамі. Свята прайшло ў цёплай, душэўнай атмасферы.

Да віншаванняў дзяцей далучаецца калектыў нашай дашкольнай установы і віншуе ўсіх жанчын з гэтым выдатным святам! Будзьце заўсёды здаровыя, маладыя душой, жыццярадасныя і паспяховыя ва ўсім. Жадаем святочнага настрою, ласкавага сакавіцкага сонейка і выканання самых запаветных жаданняў!