23 лютага - Свята усіх абаронцаў Айчыны

24.02.2023

Абаронцы нашай Айчыны - гэта нашы салдаты, якія гатовыя ў любую хвіліну стаць на абарону нас з вамі. Нашы хлопчыкі вельмі хочуць стаць падобнымі на іх: моцнымі, мужнымі і высакароднымі. Наша задача выхаваць у выхаванцаў пачуццё патрыятызму і любові да сваёй Радзімы, сваіх традыцый.

На Свята былі запрошаны таты і дзядулі нашых выхаванцаў. Яны вельмі дружна завіталі на наша мерапрыемства і актыўна ў ім удзельнічалі. Свята адбылося, і свет вакол нас стаў крышачку ярчэй, святлей і дабрэй! І хай неба над Беларуссю і ўсім светам заўсёды будзе толькі ясным!