Увага! У Рэспубліцы заснавана новае свята...

10.06.2022

Новае свята-Дзень бацькі-усталяванае ў Беларусі 21 кастрычніка. Адпаведны ўказ №198 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Дакументам унесена змяненне ва ўказ №157 ад 26 сакавіка 1998 года " Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Дата 21 кастрычніка была абраная для святкавання Дня бацькі, паколькі ў Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, і зараз з'явіцца магчымасць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць бацькоўскі тыдзень. Рэалізацыя ў гэты перыяд адпаведных мерапрыемстваў будзе спрыяць далейшаму захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, павысіць значнасць сямейнай палітыкі, якая праводзіцца дзяржавай.