Cустракаем Новы год!

28.12.2022
Снег в лесу закутал елку, Спрятал елку от ребят. Ночью елка втихомолку Пробежала в детский сад. А у нас в саду веселье, Пляшет шумный хоровод. Под молоденькой елью Мы встречаем Новый год!

Кожны год у канцы снежня для выхаванцаў у нашым дзіцячым садзе арганізуецца святочны навагодні ранішнік. Прыгожа ўпрыгожаная зала, прыбраная ёлка, цудоўныя касцюмы, падарункі, Дзед Мароз, Снягурка і мноства іншых казачных персанажаў чакалі нашых выхаванцаў. Рознакаляровыя, бліскучыя гірлянды і ярка упрыгожаная ялінка прынеслі дзецям адчуванне цуду. З самага пачатку прадстаўлення казачныя героі запрашалі дзяцей у чароўны свет казкі. Са з'яўленнем Дзеда Мароза пачалося сапраўднае свята з песнямі і танцамі, карагодамі вакол ёлкі. Усе рабяты з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танцавалі, вадзілі карагоды, распавядалі вершы, спявалі песні, гулялі. Ніхто не застаўся абыякавым. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза! Свята атрымалася вельмі вясёлым і радасным, пакінула шмат прыемных уражанняў і эмоцый .