Мы- даследчыкі

29.11.2022

 На прагулцы выхаванцы рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання №1  вывучалі ўласцівасці снегу і лёду, а затым прынеслі снег і ледзяшы ў групу. Усе разам яны з цікавасцю назіралі за ператварэннем снегу і ледзяшоў у ваду, падфарбоўвалі яе і зноў замарожвалі.

Падчас заняткаў па адукацыйнай вобласці " Дзіця і грамадства» ў дзяцей фарміруюцца ўяўленні аб разнастайнасці прадметнага свету; ўмення праводзіць доследы з дапамогай дарослага. Малышы вучацца параўноўваць, абагульняць, з'яўляецца пазнавальная цікавасць да свету.