Забава "Восеньская рэпка"

10.11.2022
Традыцыйна ў лiстападзе ў дзяржаўнай установе адукацыi «Нарацкі дзіцячы сад» праводзяцца восеньскія забавы. У гэтым годзе працаўнікі дзіцячага сада і яго выхаванцы падрыхтавалі цудоўны канцэрт і тэатралізаванае прадстаўленне «Восеньская рэпка».

Дзеці гулялі ў вяселыя народныя гульні, танцавалі, жартавалі.

Усе дзейства вялося на беларускай мове.

Але вядома — якая забава без частавання. Казачныя героі падарылі выхаванцам смачную і карысную садавіну і гародніну. Усе гэта даставіла ўдзельнікам  задавальненне і стварыла вяселы настрой.