Ой зіма, зіма, зіма...

24.11.2022
Ой, зіма, зіма, зіма, дзецям радасць прынесла! А радасць у гэтым годзе прыйшла да дзятвы на два тыдні раней. Снег, які выпаў у сярэдзіне лістапада прынёс мора захаплення рабятам, таму што можна і ў снежкі пагуляць, і на санках пакатацца, і снежную бабу пабудаваць.