Час восенню не губляем, ураджай збіраем!

12.09.2022
Вось і прыйшоў час збіраць восеньскія дары з нашага агарода! Увесну і ўвосень дзеці нездарма працавалі на градках: саджалі, палівалі, палолі, рыхлілі, абганялі. І як цяпер прыемна збіраць ураджай, вырашчаны сваімі рукамі! Морква, цыбуля, буракі! Уся агародніна экалагічна чыстая, карысная і смачная!