Агульны бацькоўскі сход

06.10.2022

06 кастрычніка 2022 адбыўся агульны бацькоўскі сход на тэму: «Пачатак навучальнага года - пачатак новага этапу ў жыцці дзіцячага сада, бацькоў і яго выхаванцаў», мэтай якога было пашырэнне кантакту паміж педагогамі і бацькамі; мадэляванне перспектыў ўзаемадзеяння на новы навучальны год; павышэнне педагагічнай культуры бацькоў. Загадчык Буйноўская Т.І. паставіла задачы: пазнаёміць бацькоў з задачамі і асаблівасцямі адукацыйнай работы, задачамі дашкольнай установы на новы навучальны год, павысіць узровень ведаў бацькоў у галіне фарміравання, захавання і ўмацавання здароўя дзяцей, здаровага ладу жыцця ў сям'і. Таццяна Іосіфаўна падзякавала бацькоў выхаванцаў дзіцячага сада за супрацоўніцтва, расказала аб выніках работы ў летні аздараўленчы перыяд.