17 верасня - Дзень народнага адзінства

16.09.2022
17 верасня-Дзень народнага адзінства, які сімвалізуе яднанне беларусаў і выказванне гонару за дасягненні нашых продкаў. Патрыятызм і высокі ўзровень грамадзянскай адказнасці, адкрытасць і ўзаемадапамога, павага да людзей і традыцый ва ўсе часы былі візітнай карткай беларусаў і дапамагалі пераадольваць цяжкасці, якія ўставалі на шляху. Нам ёсць чым ганарыцца ў мінулым, і мы маем права разлічваць на будучыню. Толькі аб'яднаўшы намаганні і згуртаваўшыся, мы Зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі. Моцнага ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба! Са святам!