14 кастрычніка Дзень Маці

14.10.2022

У нашай дашкольнай установе адбылося свята "Дарагой матулі пасвячаем". Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым. У гэты дзень хочацца сказаць словы ўдзячнасці ўсім Матулям, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку. У гэты дзень дзеці віншуюць любімых мам з іх святам з удзячнасцю за нястомны клопат, цярпенне, любоў.