Агульны суботнік

01.11.2022
Супрацоўнікі ўстановы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у  суботніку 29 кастрычніка 2022 года.

 Восень-гэта час засынання прыроды, пара падрыхтоўкі да зімы. Суботнік-добрая традыцыя, якая нагадвае, што пара  прывесці ў парадак свой двор, сваю вуліцу і любімы дзіцячы сад. Суботнік-гэта выдатны спосаб ўзняцця карпаратыўнага духу, згуртавання калектыву, паляпшэння псіхалагічнага клімату, аб'яднанне калектыву дзіцячага саду. Удзельнікі суботніка хутка прыбралі замацаваную тэрыторыю ад смецця і сухога лісця, прывялі ў парадак клумбы і газоны. Чыстая, дагледжаная тэрыторыя ўстановы адукацыі цешыць вока супрацоўнікаў, бацькоў, нашых выхаванцаў і ўсіх навакольных. Мы дзякуем ўсім удзельнікам суботніка за выдатную працу!