Дзень касманаўтыкі

12.04.2024

 12 красавіка 1961 года на караблі «Усход» адправіўся ў космас Юрый Гагарын, стаўшы касмічным першапраходцам для ўсяго чалавецтва. У сувязі з гэтай памятнай падзеяй, штогод, 12 красавіка адзначаецца Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі.

У гэты дзень у дзяржаўнай установе адукацыі "Нарацкі дзіцячы сад " ў групах былі праведзены тэматычныя заняткі і гутаркі, накіраваныя на развіццё пазнавальных і творчых здольнасцяў выхаванцаў. Рабяты слухалі апавяданні пра космас, планеты, касманаўтаў, стваралі макет «Сонечная сістэма». Малявалі малюнкі на тэму «Дзень касманаўтыкі», «Зоркі і каметы». 

Рабяты даведаліся пра форму планет, іх памерах, аб руху вакол сваёй восі; пазнаёміліся з касманаўтамі, удакладнілі значэнне слоў: "скафандр", "спадарожнік", "сузор'е", "метэарыт", "арбіта", "тэлескоп", разглядалі фатаграфіі першых спадарожнікаў, касмічных станцый і герояў космасу.