Міжнародны Дзень Маці-Зямлі

22.04.2024

 Міжнародны Дзень Маці-Зямлі штогод адзначаюць ва ўсім свеце 22 красавіка.

Гэты дзень дапамагае нам лішні раз задумацца, што кожнае дзеянне можа як разбурыць далікатную прыроду, так і захаваць яе небывалую, першародную прыгажосць. Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі "Нарацкі дзіцячы сад" далучыліся да гэтай выдатнай традыцыі. Педагогі правялі з рабятамі гутаркі пра важнасць захавання прыроды нашай планеты, пра тое, што пагібельнае ўздзеянне чалавека на навакольнае асяроддзе з кожных днём дасягае сапраўды неверагодных маштабаў, што з лёгкасцю можа прывесці да сусветнай катастрофы і згасанню гэтых прыгажосцяў, калі прама цяпер не пачаць задумвацца аб рашучых мерах супраць такіх наступстваў. Рабяты стваралі малюнкі і плакаты на тэмы: «Як дапамагчы нашай зямлі захаваць прыроду», «Беражлівыя адносіны да прыроды».

Міжнародны Дзень Зямлі 2024 закліканы нагадаць чалавецтву пра важнасць клопату аб нашай планеце.