Суботнік у дзіцячым садзе

15.04.2024

 Вясна-гэта не толькі час абуджэння прыроды, але і пара навядзення чысціні і парадку. І ў нашым дзіцячым садзе стала добрай традыцыяй праводзіць вясновыя суботнікі. 13 красавіка ў рамках раённага суботніка нашы супрацоўнікі выйшлі на ўборку тэрыторыі ўстановы. Хочацца адзначыць, што мэта суботніка - зрабіць наш дзіцячы сад больш чыстым, утульным і бяспечным для знаходжання дзяцей, была дасягнута. Прыемна бачыць вынік сваёй працы! Кожны ўнёс у гэтую справу часцінку свайго цяпла. Чыстая, дагледжаная тэрыторыя дзіцячага сада радуе вока ўсіх навакольных!