Дзень здароўя ў дзіцячым садзе

02.04.2024

 Дзень здароўя ў дзіцячым садзе. Арганізацыя гэтага дня з'яўляецца ўніверсальным сродкам вырашэння многіх важных педагагічных задач, галоўная з якіх — гадаваць выхаванцаў здаровымі, моцнымі і жыццярадаснымі. Дзень здароўя ў нашай установе пачаўся з прыёму дзяцей і іх бацькоў. На працягу дня ва ўсіх групах прайшлі гутаркі на тэму карыснай ежы і здаровага ладу жыцця, чытанне і развучванне вершаў, прыказак і загадак пра здароўе. Некаторыя бацькі са сваімі дзецьмі паўдзельнічалі ў выставе малюнкаў "Мы за ЗЛЖ". Спорт і рух у гэты дзень даставілі ўсім вялікую радасць, добры настрой і пазітыўны эмацыйны настрой.