Адукацыйны працэс
Дыдыктычная гульня "Наш аграгарадок Нарач"

Наш аграгарадок НАРАЧ
(Дыдактычная гульня
для дзяцей 4-6 гадоў)
Задачы:
замацаваць уяўленні выхаванцаў аб вуліцах аграгарадка і размешчаных на іх аб’ектах і будынках;
пашыраць уяўленні аб будынках і іх прызначэнні;
замацоўваць правілы бяспечных паводзін на вуліцы;
пашыраць прасторавыя ўяўленні (злева, справа, перад, за, паміж, побач, насупраць, пасярэдзіне і г. д.);
развіваць складную маналагічную гаворку;
выхоўваць любоў і павагу да роднага аграгарадка.
Матэрыял:
фотаздымкі аб'ектаў і ўстаноў аграгарадка Нарач (6 шт.), бліжэйшых да дзіцячага сада;
кубікі з наклеянымі на кожную грань разрэзанымі фатаграфіямі ўстаноў аграгарадка
(12 шт).
У гульні можа ўдзельнічаць як адно дзіця, так і падгрупа дзяцей-2-3чел.
Папярэдняя праца:
мэтавыя прагулкі на бліжэйшыя вуліцы, разгляданне размешчаных на іх будынкаў і аб'ектаў; гутаркі аб тым, што можна ўбачыць, адкрыўшы дзверы ўстановы, для чаго яно прызначана; разгляданне фотаальбома аграгарадка Нарач.
Варыянт гульні: «Збяры мазаіку з кубікаў».
Разрэзаныя фрагменты фатаграфій на кубіках змешваюцца, дзецям трэба правільна сабраць малюнак і растлумачыць, дзе яно знаходзіцца і для чаго прызначана.