Назіраем за прыроднымі з'явамі. Воблака.

18.04.2023

Аблокі-гэта неверагодна прыгожая з'ява прыроды. Яны адыгрываюць вялікую ролю ў нашым жыцці. Аблокі-неад'емная частка нашага быцця. Ад іх залежыць змяненне клімату. Дождж, снег, навальніца – гэтыя з'явы прыроды цесна звязаны з аблокамі. Вывучэнне будовы і формаў аблокаў, назіранні за іх жыццём важныя для прадказанні надвор'я, г.зн. для жыццядзейнасці чалавека. У  групе інтэграванага навучання і выхавання №2 выхаванцы працягваюць знаёмства з жывой і нежывой прыродай. На прагулцы  рабяты назіралі за аблокамі. Падчас назірання дзеці ўдасканальвалі ўменне адрозніваць надвор'е, звязваць яго са станам неба. Свае веды рабяты замацавалі на занятках выяўленчай дзейнасці, якія развіваюць пазнавальны інтарэс, творчую актыўнасць, выхоўваюць цікавасць да пазнання прыроды. У ходзе творчай дзейнасці рабяты былі актыўныя і праяўлялі цікавасць, у іх атрымаліся цікавыя малюнкі.