Дзень Здароўя

07.04.2023

Дзень здароўя 7  красавіка 2023 г. З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця сёння ў нашай дашкольнай установе прайшоў Дзень здароўя. Мерапрыемствы, праведзеныя ў гэты дзень, яшчэ раз нагадалі выхаванцам аб неабходнасці берагчы і падтрымліваць сваё здароўе. Фізкультурныя вольныя забавы у рамках Дня здароўя - заўсёды цікавая і радасная падзея, бо ў госці прыходзяць героі. Сёння рабяты адправіліся ў госці да Вясны, пераадолелі ўсе перашкоды на шляху, не спалохаліся Бабы Ягі і справіліся з усімі яе заданнямі. Свята атрымалася дынамічным і яркім!