Дзень распаўсюджвання інфармацыі аб аўтызме

31.03.2023

У дзяржаўнай установе адукацыі " Нарацкі дзіцячы сад " было праведзена шэраг тэматычных мерапрыемстваў. Так, з выхаванцамі ўстановы былі праведзены гутаркі аб асаблівых дзецях "Сонца свеціць усім аднолькава», «Дзеці дажджу",  таксама рабяты прынялі ўдзел у выставе творчых работ "Я малюю сінім колерам". Акрамя таго для дзяцей быў арганізаваны прагляд відэасюжэту  "Аўтызм можа рабіць дзіўныя рэчы", пасля якога рабяты доўга разважалі. Сярод бацькоўскай грамадскасці былі распаўсюджаны буклеты «Аўтызм: што гэта?"