Выпускны ранішнік у дзіцячым садзе

31.05.2023

Выпускны ранішнік у дзіцячым садзе - асаблівая падзея для кожнага дзіцяці і яго бацькоў. Выпускны ранішнік-гэта першая прыступка ў дарослае жыццё, гэта, як «парог», які трэба пераступіць, ступіць з дзяцінства ў дарослае школьнае жыццё. З аднаго боку, гэта радаснае, доўгачаканае свята, з другога – трохі сумная падзея. Радасна педагогам ад таго, што іх выхаванцы пераходзяць на новую жыццёвую прыступку, а сумна, што даводзіцца расставацца з такімі мілымі, ужо сталымі роднымі рабятамі. 30 мая 2023 года ў святочнай абстаноўцы ў ДУА «Нарацкі дзіцячы сад» прайшоў выпускны ранішнік. Нашы выхаванцы развіталіся з дзіцячым садам і рыхтуюцца да новага жыццёвага этапу – паступлення ў школу. Ззаду засталіся дні, напоўненыя займальнымі падарожжамі ў свет непазнаных, неразгаданых, дзіўных адкрыццяў. Наперадзе няпростая дарога ў свет дарослага школьнага жыцця. Кожны год наш дзіцячы сад выпускае ў школу не проста дашкалят, а самых сапраўдных таленавітых і выдатных зорак. Кожнае дзіця ў групе-маленькая зорачка. Кожны таленавіты і непаўторны. 

У завяршэнні свята выхаванцы ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі свой першы дакумент-Дыплом аб заканчэнні дзіцячага сада. Жадаем нашым выпускнікам вялікіх перамог, хай школа стане такім жа родным домам, як дзіцячы сад.

Паважаныя бацькі, віншуем вас з першым выпускным вашых рабят. Дзякуй Вам за выдатных дзяцей, за тое, што выбралі менавіта наш дзіцячы сад і разам з намі заўсёды падтрымлівалі сваіх дзяцей ва ўсіх іх пачынаннях і памкненнях. Жадаем вам заўсёды заставацца такімі ж разумелымі, як цяпер!